Паводка на Нёмане падтапіла 27 падворкаў у вёсцы Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна і дзевяць падворкаў у саміх Стоўбцах, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Жыццядзейнасць людзей не парушаная, дадаюць ратавальнікі. Эвакуацыя жыхароў не патрабуецца.
Паводку на Нёмане супрацоўнікі МНС знялі на відэа з дапамогай квадракоптара.
Ратавальнікі вядуць пастаянны маніторынг узроўню вады ў Нёмане і зоны падтаплення.