Павел Латушка абвясціў акцыю да Дня Волі

19/03/2021 - 10:40

Напярэдадні Дня Волі Павел Латушка выступіў са зваротам да "беларусаў, чые сэрцы патрабуюць пераменаў".

Ён прапанаваў 25 сакавіка, у Дзень Волі, выйсці на цэнтральныя вуліцы сваіх гарадоў па ўсёй краіне. 

"Маё сэрца і сумленне кажуць, што ў мяне няма права маўчаць, пакуль у турмах сотні нявінных людзей, пакуль сотні тысяч зазнаюць рэпрэсіі, звальненні, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

Сказаць сабе "я выходжу" — гэта асабісты выбар, унутраны подзвіг і адказ на ўнутраны дыялог", — піша Латушка.

Ён абвясціў акцыю "Пульс нашай волі", якая будзе складацца з двух ключавых этапаў:

1) падрыхтоўка да Дня Волі беларускіх двароў;

2) вулічныя акцыі, якія пройдуць у сам Дзень Волі.

Падрабязнасці першага этапу Латушка абяцае агучыць бліжэйшым часам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі