Паўночная Карэя зрабіла спробу запуску ракеты

16/04/2017 - 11:29

Паўночная Карэя раніцай 16 красавіка зрабіла спробу запусціць ракету. Паводле  інфармацыі замежных СМІ, запуск быў няўдалым, ракета выбухнула на старце. Інфармацыі пра тып ракеты, мэты запуску і прычыны яго няўдачы пакуль няма.

Пхеньян неаднаразова заяўляў, што будзе працягваць запускі ракет, нягледзячы на міжнародны ціск і патрабаванні спыніць развіццё ракетных тэхналогіяў у ваенных мэтах.

Напярэдадні ў Пхэньяне прайшоў вайсковы парад да 105-й гадавіны з дня нараджэння заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна. На парадзе былі паказаныя новыя балістычныя ракеты. Віцэ-маршал Карэйскай Народнай Арміі Чхве Рон Хе на парадзе заявіў, што Паўночная Карэя гатовая адказаць на ядзерны ўдар з боку ЗША аналагічным ударам.

У суботу віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пенс пачаў 10-дзённае азіяцкае турне. Паездка закліканая прадэманстраваць гатоўнасць ЗША абараніць сваіх саюзнікаў у рэгіёне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі