Паўлу Севярынцу працягнулі "тэрмін следства" да 20 снежня

20/10/2020 - 16:22

Палітвязню Паўлу Севярынцу працягнулі "тэрмін следства" на два месяцы — да 20 снежня. Пра гэта Вольга Севярынец, жонка апазіцыйнага палітыка, даведалася з яго ліста.

Паўлу Севярынцу 43 гады. Ён — былы лідар маладафронтаўцаў, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". За арганізацыю вулічных акцый пратэсту двойчы быў асуджаны на "хімію". Сёлета яго затрымалі 7 чэрвеня. Спачатку гэта быў адміністрацыйны арышт, які неаднаразова працягваўся. Пасля 75 сутак за кратамі Следчы камітэт заявіў, што Севярынец праходзіць па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў".

facebook.com/vola.sieviaryniec
Ліст маленькаму сыну / facebook.com/vola.sieviaryniec

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі