Паўла Севярынца не адпусцілі з турмы на пахаванне бацькі

05/10/2021 - 07:02

Паўла Севярынца не адпусцілі з турмы на пахаванне бацькі, паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец у сацсетках.

Бацька Паўла, 69-гадовы журналіст і пісьменнік Кастусь Севярынец, памёр 1 кастрычніка, ён хварэў на каранавірус.

"Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі. Ён напісаў заяву на выезд, тэарэтычна такая магчымасць у зняволенага ў калоніі ёсць, але дазвол яму не далі, сказалі, што цяжкі артыкул. Паша агаломшаны", — напісала Вольга Севярынец.

Палітык і пісьменнік Павел Севярынец у траўні 2021 году быў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю "масавых беспарадкаў". Нядаўна яго этапавалі з магілёўскай турмы ў шклоўскую папраўчую калонію № 17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі