Пасля арышту выйшаў дырэктар EPAM Ігар Аўсянік

08/12/2020 - 11:21

На волю пасля адміністрацыйнага арышту выйшаў дырэктар па вытворчасці кампаніі EPAM Ігар Аўсянік, піша dev.by.

Пра затрыманне Ігара Аўсяніка стала вядома ў нядзелю, 22 лістапада. Спярша ён трапіў у Першамайскае РУУС, а потым быў перавезены на Акрэсціна. 

24 лістапада Аўсяніка асудзілі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. 

Арышт ён адбываў у ІЧУ ў Баранавічах. на волю выйшаў 7 снежня. 

Аўсянік працуе ў EPAM больш за 20 гадоў. Пэўны час ён узначальваў беларускі офіс кампаніі, потым кіраваў персаналам у Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландах, Швейцарыі ды Аўстрыі. Апошні часам Аўсянік курыруе праекты ў Індыі, Мексіцы, Кітаі, В'етнаме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі