Пасля акцыі салідарнасці ў Оперным тэатры адменены спектаклі. Афіцыйна сцвярджаецца, што прычына ў "складанай эпідэміялагічнай сітуацыі". "З 29 кастрычніка да 20 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі АДМЕНЕНЫ спектаклі (а таксама канцэрты ў малой зале)", — паведамляе прэс-служба.
Акцыя салідарнасці прайшла ў Оперным тэатры 27 кастрычніка. Перад пачаткам спектаклю людзі заспявалі там "Магутны Божа". Таксама гучалі словы пра беззаконне і несправядлівасць, якія адбываюцца ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.