Пасажырка мінскага метро паскардзілася на мужчыну, які чапляецца да жанчын

26/02/2020 - 09:05

Пасажырка мінскага метро паскардзілася на мужчыну, які чапляецца да жанчын. Яна сцвярджае, што ён "рэгулярна заўважаецца" на Маскоўскай лініі, "пераходзіць з вагона ў вагон" і кранае пасажырак. І, нібыта, займаецца гэтым рэгулярна.

Прэс-служба метрапалітэна ў Twitter агучыла рэкамендацыі, што рабіць у такой сітуацыі. Прапануецца адразу ж паведаміць машыністу па экстраннай сувязі, альбо супрацоўнікам метрапалітэна і міліцыянерам. І зламысніка затрымаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі