Парыж больш не хоча адстаўкі Башара Асада

14/07/2017 - 07:06
Дональд Трамп и Эмануэль Макрон. Фота: CNN.com

Парыж больш не настойвае на адстаўцы прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Ключавой задачай на Блізкім Усходзе французскія ўлады цяпер бачаць выкараненне тэрарызму. Пра гэта прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Макрон сказаў, што французская дактрына ў дачыненні Сірыі была змененая. Паводле яго слоў, галоўная мэта Францыі цяпер заключаецца ў тым, каб знішчыць тэрарыстычныя групы, якімі б яны ні былі.

"Сыход Асада больш не з'яўляецца неабходнай умовай для Францыі", — цытуе Макрона "РИА "Новости".

Макрон і Трамп па выніках перамоваў прапанавалі стварыць кантактную групу для складання дарожнай карты па будучыні Сірыі. У яе павінны ўвайсці пастаянныя члены Савета бяспекі ААН, "зацікаўленыя ўдзельнікі з рэгіёну", а таксама прадстаўнік Дамаска.

Раней Эмануэль Макрон заяўляў, што адхіленне Башара Асада ад улады "больш нельга рабіць папярэдняй умовай" для ўрэгулявання канфлікта ў Сірыі. Аднак гэта, паводле яго слоў, не азначае, што Парыж робіцца саюзнікам сірыйскага лідэра.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі