Памёр савецкі і расійскі акцёр Армен Джыгарханян

14/11/2020 - 07:28
Армен Джыгарханян / РБК

Ва ўзросце 85 гадоў памёр савецкі і расійскі акцёр Армен Джыгарханян. Пра гэта агенцтву РІА "Навіны" паведамілі ў Маскоўскім драматычным тэатры, які народны артыст СССР узначальваў з 1996 года.

Джыгарханян дэбютаваў у кіно ў 1960 годзе і быў вельмі запатрабаваны ў савецкім кінематографе. Ён сыграў больш за 250 роляў у кіно, у тым ліку ў стужках "Трыкутнік", "Новыя прыгоды няўлоўных", "Добры дзень, я ваша цётка!", "Сабака на сене", "Месца сустрэчы змяніць нельга".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі