Чытаць болей: Эдуард Лімонаў: Супрацьстаяць Лукашэнку мы не хацелі, гэтага б народ не ўхваліў
У 1992 годзе Лімонаў вярнуўся ў Расію, а ў 1994-м заснаваў Нацыянал-бальшавісцкую партыю. У тым жа годзе ён прыязджаў у Мінск, каб стварыць тут філію сваёй партыі. Аднак беларускія нацыяналісты разграмілі ўстаноўчы сход НБП, а сам Лімонаў быў вымушаны ўцякаць праз акно.
На пачатку 2000-х Лімонаў апынуўся ў шэрагу палітычных праціўнікаў Уладзіміра Пуціна. У 2014-м падтрымаў агрэсію супраць Украіны.
У інтэрв'ю Еўрарадыё ў 2017 годзе ён так апісваў дачыненні Нацыянал-бальшавіцкай партыі з беларускімі ўладамі:
"Я хацеў бы, каб Беларусь і Расія былі ў сяброўскіх адносінах. І нейкую колькасць гадоў таму я падтрымліваў Лукашэнку, хаця Беларусь ніколі не пагаджалася, каб на яе тэрыторыі нацболы адкрывалі офісы. У нас ішлі такія закулісныя перамовы. У Беларусі ў нас шмат было арганізацый, у свой час — у дзевяці гарадах. Але нам не далі магчымасці развівацца, хоць мы і абяцалі паводзіць сябе добра, і працягвалі падтрымліваць Лукашэнку. А потым падумалі: навошта ж мы яго палітычна падтрымліваем, нічога не атрымліваючы ўзамен, і наадварот, іншы раз атрымліваючы непрыязнасць беларускіх спецслужбаў? Бывала і збіццё, і іншае".