Памёр кароль Нарвегіі Харальд V

28/08/2026 - 10:28

Кароль Харальд V / AP

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V. Яму было 89 гадоў, каралеўскі пасад ён займаў з 1991 года.

Харальд мог і не стаць каралём. Калі ён быў 22-гадовым кронпрынцам, Харальд пачаў сустракацца з Соняй Харальдсан — дзяўчынай са звычайнай сям'і. Каралеўская сям'я была супраць стасункаў, таму пара была вымушаная хаваць сваё каханне дзевяць гадоў. Але ў пэўны момант Харальд выставіў бацьку, каралю Улафу V, ультыматум: калі той не дазволіць пабрацца шлюбам з Соняй, тады кронпрынц адмовіцца ад тытулу спадкаемца.

Кароль Улаф правёў кансультацыі з урадам, у выніку чаго Харальду і Соні дазволілі пабрацца шлюбам. Разам яны правялі 67 гадоў.

Харальд V адзначыўся ў гісторыі Нарвегіі як папулярны манарх і рэфарматар. Ён мадэрнізаваў манархію ў адпаведнасці з часам. Пры гэтым ён заставаўся фігурай, якая аб'ядноўвала нацыю, у тым ліку і ў самыя цяжкія для Нарвегіі моманты.

Новым каралём Нарвегіі стане сын Харальда і Соні — Хакан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі