Памёр былы ўладальнік Adidas Бернар Тапі

03/10/2021 - 12:30

Памёр былы ўладальнік Adidas Бернар Тапі, паведамляе lemonde.fr. Французскаму бізнесмену было 78 гадоў. Прычынай смерці Тапі называюць анкалагічнае захворванне.

Бернар Тапі ў пачатку 1990-х ачольваў футбольны клуб "Алімпік" з Марселя. У 1993 годзе ён выйграў Лігу чэмпіёнаў (да таго часу французскія клубы не дасягалі такога поспеху). Аднак праз некалькі гадоў выбухнуў скандал з арганізацыяй дамоўных матчаў. Па гэтай справе бізнесмен атрымаў тэрмін зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі