Памёр брытанскі піяршчык Лукашэнкі лорд Цім Бэл

26/08/2019 - 16:30

На 78-м годзе жыцця памёр брытанскі паліттэхнолаг лорд Цім Бэл, перадае Бі-Бі-Сі.

Лорд Бэл удзельнічаў у перадвыбарчых кампаніях Маргарэт Тэтчэр (1979, 1983 і 1987 гады), а таксама Барыса Ельцына (1996).

У 2008 годзе яго піяр-агенцтва Bell Pottinger заключыла кантракт з беларускімі ўладамі, каб палепшаць імідж афіцыйнага Мінска ў свеце. У сакавіку 2008 годна Бэл нават на адзін дзень прыляцеў у Мінск, каб асабіста сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам.

У інтэрв'ю Еўрарадыё 20 студзеня 2009 года ён заяўляў, што імідж Беларусі ў Еўропе палепшыўся дзякуючы яго высілкам. На той час Еўрапарламент прыпыняў частку візавых санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі