Памёр акцёр-”купалавец” Іван Кушнярук

12/07/2026 - 11:48

Іван Кушнярук / kino-teatr.ru

34-гадовы акцёр памёр Іван Кушнярук 27 чэрвеня, але інфармацыя пра смерць з'явілася ў сацсетках яго калег і сяброў толькі 11 ліпеня, паведамляе “Зеркало”. Прычыны трагедыі невядомыя. 

Адзін з калег у ўзгадаў, што ў 2019-м (па іншай інфармацыі, спектакль рыхтаваўся ў 2020-м) Кушнярук планаваў удзельнічаць у спектаклі ў тэатры Янкі Купалы — ён рэпетаваў ролю Марка Шагала. Але спектакль тады не адбыўся.

Іван Кушнярук нарадзіўся 7 ліпеня 1991 года ў Лунінцы. У 2015 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно”. З таго ж года ён пачаў працаваць у Купалаўскім тэатры. Удзельнічаў у пастаноўках “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных гісторыях”, “Каты”, “Дзве душы” ды іншых.

У жніўні 2020 года Кушнярук звольніўся разам з большасцю трупы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі