Памочнік па гаспадарцы забіў пенсіянерку ў Бярэзінскім раёне

22/03/2018 - 13:32

Бярэзінскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце забойства мясцовай жыхаркі. Пра знікненне 55-гадовай пенсіянеркі паведамілі яе сваякі, якія больш за тыдзень не бачылі сваякі жанчыну.

Цела жанчыны з цялеснымі пашкоджаннямі знайшлі 9 сакавіка ў склепе яе дома. Следчыя разам з міліцыянтамі і судмедэкспертамі правялі агляд дома і дваровай тэрыторыі. Паводле атрыманых звестак, траўмы, выяўленыя на целе жанчыны, насілі крымінальны характар.

Па падазрэнні ў забойстве праваахоўнікі затрымалі 44-гадовага мясцовага жыхара, які раней ужо быў судзімы за маёмасныя злачынствы. Мужчына перыядычна пражываў у пацярпелай і дапамагаў ёй па гаспадарцы.

Падчас допыту ён растлумачыў, што напрыканцы лютага ён пасварыўся з гаспадыняй дома. Нагодай стала заўвага, якую жанчына яму зрабіла з нагоды нявыкананай хатняй працы. Пры сварцы ён стукнуў жанчыну сякерай, а потым схаваў цела ў склепе дома. Суседзям мужчына паведаміў, што гаспадыня з'ехала ў бальніцу, а ён прыглядае за домам.

Праваахоўнікі выставілі затрыманаму абвінавачванне, ён узяты пад варту.

Фота: sudexpert.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі