З СІЗА КДБ выпусцілі фігурантку "справы Белгазпрамбанка" Алену Карагачову. Пра гэта тэлеканалу "Белсат" паведаміла яе сястра.
Карагачова працавала асабістай памочніцай Віктара Бабарыкі. За кратамі яна правяла два месяцы — ад 1 ліпеня.
У акаўнце Віктара Бабарыкі ў Твітары гаворыцца, што з яе ўзялі падпіску аб нявыездзе. Па словах сына Карагачовай, з ёй усё добра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.