Памежнікі правяраюць відэазапіс, як "баец АТА" перасякаў мяжу Беларусі

17/12/2015 - 08:34

Памежны камітэт праводзіць уласную праверку, ці вёз з сабой зброю баец Антытэрарыстычнай аперацыі, якога затрымалі на мінскім чыгуначным вакзале. Дзеля гэтага памежнікі праглядаюць відэазапісы таго, як ён перасякаў мяжу.

Пра гэта 17 снежня распавёў старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў:

Мальцаў: "Мы паглядзелі па ўсіх відэа — яго там правяралі. Але ж вы самі разумеец — глыбіня праверкі і ўсё астатняе... Зараз следства скончыцца — высветлім усе дэталі і будзем далей дзейнічаць".

Як паведамлялася раней, 26 лістапада на мінскім чыгуначным вакзале затрымалі ўзброенага маладога чалавека. Пры сабе ў яго быў пісталет і самаробнае выбуховае прыстасаванне. Пазней стала вядома, што гэта беларус, які ваяваў у Антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне. Паведамлялася, што яму 28 гадоў, ён уваходзіў у "Правы сектар".

Баец АТА: Затрыманы ў Мінску сапраўды ваяваў. Мы думалі, што ён вар'ят, ці агент

Мінская міліцыя пра затрыманага “найміта”: 28 гадоў, прыхільнік “Правага сектара"

Следчы камітэт: Што зброя прывезеная з-за мяжы, яшчэ трэба даказаць

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі