Памежнікі Польшчы прадухілілі 46 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі

03/12/2021 - 08:45
Польскі бок паведамляе пра дзве спробы сілавога прарыву мяжы за мінулыя суткі / twitter.com/Straz_Graniczna​

За чацвер, 2 снежня, польскія памежнікі прадухілілі 46 спробаў незаконнага перасячэння мяжы на ўчастку з Беларуссю, паведамляе Памежная служба Польшчы. 1 снежня было 58 такіх спробаў.

У дачыненні да 9 чалавек выдадзеныя пастановы аб высылцы з тэрыторыі Польшчы.

Таксама мелі месца дзве спробы сілавога прарыву мяжы: у Нарве і Чарэмшы.

Як паведамляла Еўрарадыё, беларускія сілавікі асляпілі лазерамі вайскоўцаў Польшчы падчас новага інцыдэнту на мяжы. Гэта адбылося каля вёсак Апака і Волька Церахоўская падчас спробы мігрантаў перайсці мяжу Польшчы з боку Беларусі. Спроба прарыву была спыненая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі