Памерла даследчыца твораў рэпрэсаваных пісьменнікаў Лідзія Савік

24/06/2024 - 15:41

Лідзія Савік / RFE/RL

У Мінску памерла даследчыца твораў рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, а таксама адна з заснавальніц і шматгадовая сябра Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Лідзія Савік. Сёлета ёй споўнілася 88 гадоў, піша zbsb.info.

Шмат гадоў Лідзія Савік працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі, потым выкладала беларускую літаратуру як прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверстэта культуры і мастацтваў. Таксама яна была сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і старшынёй камісіі па вяртанні спадчыны беларускіх пісьменнікаў.

На пачатку 1990-х яна атрымала доступ да архіваў КДБ і вярнула ў культурны ўжытак дзясяткі імёнаў і літаратурных твораў беларускіх рэпрэсаваных пісьменнікаў і дзеячаў эміграцыі.

Даследчыца выдала некалькі манаграфій, прысвечаных праблемам развіцця беларускай літаратуры, у прыватнасці кнігу "Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа" (2001). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі