Памерла былая дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт

23/03/2022 - 19:20

Ва ўзросце 84 гадоў памерла былая дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт, перадае CNN. 

Мадлен Олбрайт стала першай жанчынай на пасадзе дзяржсакратара ЗША. Яна працавала ва ўрадзе Біла Клінтана. Дзяржсакратаром была з 1997 па 2001 год.

Нарадзілася Олбрайт у Празе ў 1937 годзе. Калі ёй споўнілася 11 гадоў, сям'я эмігравала ў ЗША. 

Як палітык Олбрайт была прыхільніцай жорсткага курсу ЗША ў міжнародных адносінах, выступала за ўзмацненне пазіцый ЗША ў NATO. Падчас яе кіравання Дзярждэпартаментам адбылося пашырэнне NATO на ўсход: у альянс увайшлі Польшча, Венгрыя і Чэхія. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі