Паляк свядома парушыў мяжу з Беларуссю, каб зрабіць сэлфі

26/01/2018 - 14:23

Паляк свядома парушыў мяжу з Беларуссю, каб зрабіць фота на памяць з беларускім памежным слупом. Здарэнне адбылося ў Аўгустоўскім павеце, дзе 49-гадовы мужчына знаходзіўся з турыстычнымі мэтамі.

Прэс-служба Памежнай службы Польшчы адзначае, што па дарозе на беларускі бок парушальнік бачыў шыльды з папярэджаннем, але праігнараваў іх і зайшоў у Гродзенскі раён Беларусі. Мужчыну пакаралі штрафам у памеры 500 злотых (каля 150 долараў). У судзе ён прызнаў сваю віну.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі