Палітзняволеную Алену Латушка асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі"

10/10/2022 - 15:37
Алена Латушка / t.me/viasna96

Палітзняволеную Алену Латушка асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі", паведамляе @viasna96. Яе прызналі вінаватай у "актыўным удзеле ў дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Крымінальную справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна (суддзя — Таццяна Акавітая). Палітзняволеную вызвалілі ў зале суда пасля паўтара месяца пад вартай у СІЗА № 1.

Алена Латушка была затрыманая 25 жніўня. Яе мужа Анатоля Латушку, стрыечнага брата палітыка Паўла Латушкі, 20 верасня асудзілі на шэсць гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах і падпольнай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі