Палітзняволеная Наталля Хершэ прыбыла ў магілёўскую турму № 4

01/10/2021 - 20:40

Палітзняволеная Наталля Хершэ прыбыла ў магілёўскую турму № 4 з гомельскай жаночай калоніі

Пра гэта паведаміла брату палітзняволенай Генадзю Касьяну адміністрацыя турмы, піша "Радыё Свабода".

Як высвятляецца, грамадзянка Беларусі і Швейцарыі Наталля Хершэ адбывае пакаранне ў турме № 4 з 27 верасня. Суд Чыгуначнага раёну Гомеля 24 верасня разгледзеў справу "Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненьні ўмоваў рэжыму" адносна палітзняволенай Хершэ. Справу суддзя Мікалай Крупадзёраў разглядаў на выязным пасяджэнні ў жаночай папраўчай калоніі, дзе Наталля адбывала пакаранне. 

Наталля Херше — грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання. У пачатку снежня 2020 года яна была асуджана на 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за супраціў супрацоўніку міліцыі. Падчас жаночага маршу ў верасні мінулага года Наталля сарвала з амапаўца балаклаву. Сваю віну жанчына не прызнала.

Улады Швейцарыі настойваюць на вызваленні сваёй грамадзянкі. Яе лёс абмяркоўваўся на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Беларусі і Швейцарыі ў красавіку 2021 года.

Хершэ тройчы прапаноўвалі напісаць на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Усе тры разы яна адмаўлялася.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што муж Хершэ падаў на развод, але жанчына імкнецца не рабіць з гэтага вялікай трагедыі і не збіраецца асуджаць мужа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі