"Пакуль вольны свет думае, дзяржава-тэрарыст працягвае забіваць" — Зяленскі

18/01/2023 - 17:36
Хвіліна маўчання / cnn.com

У сераду ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі па відэасувязі выступіў на Давоскім Сусветным эканамічным форуме. Ён заклікаў саюзнікаў не марудзіць з пастаўкамі Украіне ўзбраенняў. "Тыранія абганяе дэмакратыю, — гаварыў Зяленскі. — У той час, пакуль вольны свет думае, дзяржава-тэрарыст працягвае забіваць... Калі зло вяртаецца, свету патрэбна хуткасць і рашучасць. Расія экспартуе тэрор, і свет павінен дзейнічаць хутчэй, чым дзейнічае яна".

У сваім выступе прэзідэнт Украіны згадаў трагедыю ў Браварах пад Кіевам, дзе 18 студзеня разбіўся верталёт, загінулі 14 чалавек (сярод іх — кіраўніцтва МУС). Ён папрасіў пра хвіліну маўчання ў памяць пра гэтых людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі