7 верасня мінскія ратавальнікі атрымалі выклік на пажар на вуліцы Кіжаватава. Як інфармуе прэс-служба МНС, сведкі паведамілі, што з акна кватэры на першым паверсе ідзе дым.
У выніку пажару пацярпелі два чалавекі з суседняй кватэры. Лекары шпіталізавалі іх з папярэднім дыягназам "атручанне прадуктамі гарэння". З пад'езда ратавальнікі эвакуявалі восем чалавек.
У выніку пажару пашкоджана маёмасць у кухні, закураны кватэра.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала ежа, пакінутая без нагляду на уключанай газавай пліце.
Фота: mchs.gov.by