Паглядзіце, якія прыгожыя срэбрыстыя аблокі былі сёння ноччу

03/07/2025 - 14:01

Яны ўтвараюцца на вышыні да 85 кіламетраў — гэта амаль Космас! / @nadvorie

Ноччу 3 ліпеня над Беларуссю і Польшчай можна было назіраць даволі рэдкае з’яўленне — срэбрыстыя аблокі. У навуцы яны вядомы як Noctilucent Clouds, або палярныя мезасферныя аблокі, піша канал @nadvorie.

Срэбрыстыя аблокі над Варшавай / Wilanów

Яны фармуюцца ў мезасферы, на вышыні 76–85 км, што робіць іх самымі высокімі аблокамі ў зямной атмасферы. Іх можна ўбачыць у летнія месяцы, калі мезапаўза — самы халодны ўзровень. 

Аблокі відаць у перыяд глыбокіх змярканняў, калі Сонца ўжо знаходзіцца пад гарызонтам, але яшчэ асвятляе верхнія пласты атмасферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі