Аварыя пад Асіповічамі / МУС Беларусі
Сталі вядомы падрабязнасці аварыі, у якой загінулі два вайскоўцы.
Здарылася яна ў Асіповіцкім раёне Магілёўшчыны каля восьмай гадзіны раніцы. Паводле папярэдніх звестак, 20-гадовы кіроўца грузавіка МАЗ на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся.
Загінулі 21-гадовы і 26-гадоы пасажыры (паведамлялася, што гэта шараговец тэрміновай службы і малодшы сяржант-кантрактнік). Яшчэ 14 чалавек былі дастаўленыя ў бальніцу.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут