Падчас вучэбнай эвакуацыі работнікі слуцкага завода хаваліся ад ратавальнікаў

25/04/2018 - 19:09

25 красавіка слуцкі ратавальнікі правялі вучэнні на Слуцкім сыраробным камбінаце, піша kurjer.info.

Супрацоўнікі раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях праверылі, як эвакуююцца супрацоўнікі адміністрацыйнага корпуса, як дзейнічае аварыйная брыгада аміячна-кампрэсарнага цэха пры разгерметызацыі лінейнага рэсівера, што можа прывесці да выкіду аміяку. Каб стварыць умовы, набліжаныя да рэальных, выкарыстоўвалася дыматворная ўстаноўка.

Але вучэбная эвакуацыя супрацоўнікаў адміністрацыйнага корпуса атрымалася толькі з другой спробы. "Некаторыя работнікі прадпрыемства папросту схаваліся ў дапаможным памяшканні і да апошняга спадзяваліся, што яны застануцца незаўважанымі. Пры ўзнікненні рэальнага пажару можа прывесці да сумных наступстваў", — наракаюць ратавальнікі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі