Стамбул, 5 верасня 2023-га / АР
Падчас паводкі ў Стамбуле загінулі не менш за два чалавекі, паведамляе "Еўраньюс". Моцныя ліўні прывялі да затаплення некаторых вуліц. Вада зносіла прыпаркаваныя на іх аўтамабілі. Былі падтопленыя і некаторыя станцыі метро, іх закрывалі. Давялося ратаваць людзей, якія апынуліся заблакаваныя ў будынку бібліятэкі, які таксама пацярпеў ад паводкі.
На паўночным-захадзе Турцыі загінулі два чалавекі, чатыры зніклі без вестак. Ад паводкі таксама пацярпелі Балгарыя і Грэцыя. Там ёсць ахвяры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут