Падчас катання дзяцей квадрацыкл ратавальнікаў наехаў на дрэва, ёсць пацярпелыя

29/09/2021 - 15:50

Падчас катання дзяцей квадрацыкл ратавальнікаў наехаў на дрэва, ёсць пацярпелыя. Здарэнне адбылося на тэрыторыі Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" (Мядзельскі раён). Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт, следчыя высвятляюць яго абставіны.

Здарэнне адбылося падчас штогадовага рэспубліканскага злёту юных ратавальнікаў-пажарных. 28 верасня было арганізавана катанне дзяцей на службовых квадрацыклах. 38-гадовы супрацоўнік МНС на снегабалотаходзе вёз на заднім сядзенні 15-гадовага хлопца. У нейкі момант мужчына не саўладаў з кіраваннем і наехаў на дрэва. І ён, і падлетак атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, яны ў бальніцы.

Кіраўніцтва МНС прызначыла службовую праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі