Падчас Еўрагульняў-2019 у студэнцкія інтэрнаты могуць засяліць турыстаў

05/10/2017 - 07:53

Ва ўрадзе прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі. Старшыняваў на пасяджэнні кіраўнік урада Андрэй Кабякоў, інфармуе БЕЛТА.

Аргкамітэт разгледзеў вынікі візіту каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Беларусь. Таксама на пасяджэнні выбіралі хатняга вяшчальніка гульняў. 

Сярод іншага аргкамітэт абмеркаваў магчымасць засяліць турыстаў у студэнцкія інтэрнаты падчас правядзення гульняў. Такая мера ўжо выкарыстоўвалася падчас чэмпіянату свету па хакеі, які прайшоў у Беларусі ў траўні 2014 года. 

Ещрапейския гульни пройдуць у чэрвени 2019 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі