Падазраваную па справе аб забойстве "ваенкара" Татарскага арыштавалі на 2 месяцы

04/04/2023 - 17:03
Дар'я Трэпава / AFP

Дар'ю Трэпаву арыштавалі на 2 месяцы. Такое рашэнне прыняў Басманны суд Масквы пасля таго, як у аўторак яе прывезлі ў Пецярбурга ў Маскву. Трэпава — падазраваная ў датычнасці да выбуху ў кавярні, падчас якога загінуў расійскі "ваенкар", прапагандыст, удзельнік вайны супраць Украіны Уладлен Татарскі (сапраўдныя імя і прозвішча — Максім Фамін).

Судовае пасяджэнне прайшло ў закрытым рэжыме. Раней у аўторак 26-гадовай Дар'і Трэпавай выставілі абвінавачванне па артыкулах аб здзяйсненні тэракту, які прывёў да гібелі чалавека, а таксама ў незаконным нашэнні выбуховых рэчываў.

Выбух у кавярні ў Пецярбургу адбыўся 2 красавіка. Падчас "творчага вечара" якраз Трэпава перадала "ваенкару" падарунак — статуэтку, у якой была выбухоўка. Агулам пры выбуху пацярпелі 40 чалавек. Следства сцвярджае, што ў справе ёсць "украінскі след". Ва Украіне ж заявілі пра "ўнутраны тэрарызм" у РФ.

Дар'і Трэпавай пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

t.me/sotaproject/

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі