Падаткавікі шукаюць рэзервы, каб знізіць падатак на даданую вартасць. Але канкрэтных рашэнняў у Міністэрства па падатках і зборах пакуль няма.
"Яны знаходзяцца ў стадыі прапрацоўкі, — распавядае кіраўнік ведамства Сяргей Налівайка. — Мы глядзім на тое, каб падатковыя стаўкі былі канкурэнтныя. Але я б хацеў адзначыць, што ў нас, напрыклад, самы лаяльны парадак вяртання сум перавышэння падатку на даданую вартасць у параўнанні з іншымі краінамі, прычым не толькі краінамі ЕАЭС. У свеце няшмат краін знойдзецца, дзе ёсць больш выгадныя ўмовы па вяртанні, так што тут не ўсё так адназначна.
Сёння агульная стаўка падатка на даданую вартасць складае 20%. Для асобных сектароў эканомікі яна вышэйшая: напрыклад, ПДВ на паслугі электрасувязі складае 25%. А, напрыклад, пры рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства i пчалярства, вырабленай у Беларусі, ПДВ ніжэйшы за агульную стаўку і складае 10%.
Варыянтаў зніжэння агульнай стаўкі ПДВ разглядаецца некалькі. Але міністр не лічыць патрэбным прыспешваць падзеі:
"Мы павінны разумець, што ПДВ — гэта адзін з бюджэтаўтваральных падаткаў, па выніках пяці месяцаў яго доля — каля 30%. Тут любыя памылкі будуць вельмі дорага каштаваць у прамым сэнсе гэтага слова. Таму мы будзем падыходзіць да гэтага вельмі ўзважана і вытрымана".