Падаражэла ацяпленне і гарачая вада для насельніцтва

01/06/2019 - 09:55

Ад 1 чэрвеня павышаюцца тарыфы для насельніцтва на паслугі цеплазабеспячэння для патрэбаў на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. Такія змены адбываюцца ў адпаведнасці з указам №492 ад 22 снежня 2018 года "Аб усталяванні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год".

Паводле гэтага дакумента, стандартная жыроўка на двухпакаёвую кватэру, дзе жывуць тры чалавекі, павінна падаражэць на 5 долараў у эквіваленце. Ад 1 студзеня выраслі тарыфы на газ, электрычнасць, водазабеспячэнне, каналізацыю, капрамонт, а таксама памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію і выдаткі на санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома. Тады стандартная квітанцыя на аплату паслуг ЖКГ павялічылася на 3,9 долара ў эквіваленце.

Цяперашняе павышэнне тарыфаў складае 1,1 долара ў эквіваленце. Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, прыборка цвёрдых камунальных адходаў застаюцца ранейшымі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі