Пад Слуцкам раварыст загінуў пад коламі мікрааўтобуса

31/12/2015 - 12:16

Пад Слуцкам 70-гадовы раварыст загінуў пад коламі мікрааўтобуса. Здарэнне адбылося ўвечары 30 снежня на 337-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы.

Як інфармуе сайт abw.by, раварыст ехаў у спадарожным кірунку з Mercedes-Benz Sprinter 312D. Апошнім кіраваў 34-гадовы жыхар Слуцка. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пенсіянер памёр на месцы здарэння. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Парушэнне Правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў".

Фота: abw.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі