Пад Салігорскам "Пежо" насмерць збіў жанчыну

06/12/2018 - 10:20

На аўтадарозе каля Салігорска ўвечары 5 снежня каля 19:15 пад аўтамабілем загінула 39-гадовая жанчына, паведамляе uvd-mo.gov.by.

За рулём "Пежо 406" быў 28-гадовы жыхар Салігорска. На яго аўтамабілі былі зімовыя шыны. 

Жанчына ішла без флікераў. Ад атрыманых траўмаў яна памерла ў машыне хуткай дапамогі, пакуль яе везлі ў лякарню.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што згодна з Правіламі дарожнага руху пешаход, які ідзе па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак, абавязаны абазначыць сябе флікерамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі