Аварыя пад Пухавічамі / МУС Беларусі
Зранку 30 студзеня, каля 7:20, у Пухавіцкім раёне на 15-м км аўтадарогі "Рудзенск — Мар'іна Горка — Талька" перакуліўся аўтобус Avior з пасажырамі, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 44-гадовы кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у правы па ходзе руху кювет.
Чатырох пасажыраў даставілі ва ўстанову аховы здароўя для ацэнкі стану здароўя.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут