Пад Мінскам нецвярозы пешаход загінуў пад коламі аўто

28/09/2019 - 11:37

Пад Мінскам легкавік насмерць збіў пешахода. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама, здарэнне адбылося 27 верасня ў 21:10 на 15 км аўтадарогі Р28 Мінск-Маладзечна-Нарач.

Кіроўца Toyota Yaris каля вёскі Качына здзейсніў наезд на 36-гадовага мужчыну, які ішоў яму насустрак у паласе руху.

Пацярпелага завезлі ў лякарню і паклалі ў рэанімацыю, дзе ён сканаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення. На яго вопратцы не было флікераў, таму кіроўца не здолеў заўважыць пешахода ў цемры.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі