Пад Мінскам легкавік трапіў пад смеццявоз, адзін чалавек загінуў

16/11/2017 - 11:48

Пад Мінскам аўтамабіль Renault Laguna трапіў пад смеццявоз, адзін чалавек загінуў, яшчэ трое чалавек (жанчына і двое непаўналетніх — дзяўчынка і хлопчык) атрымалі траўмы, іх адвезлі ў бальніцу. Як інфармуе сайт sb.by, здарэнне адбылося ў чацвер каля 10-й раніцы на Другой кальцавой аўтадарозе. Легкавік, які ехаў па МКАД-2, пад’язджаючы да аўтадарогі Р-40 Бараўляны — Лагойск, на кругавым скрыжаванні не саступіў шлях МАЗу. У выніку адбылося сутыкненне.

Пярэдняя частка легкавога аўтамабіля з боку кіроўцы была проста змятая. 61-гадовы мужчына памёр на месцы. Яго цела з разбітай машыны з дапамогай спецінструментаў даставалі ратавальнікі. На месцы ДТЗ праводзіліся следча-аператыўныя дзеянні.

Фота: АДАІ Мінскага РУУС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі