Пад Масквой мінулай ноччу зноў збілі два беспілотнікі

09/08/2023 - 07:55

Абломкі беспілотніка, які ўпаў у Маскве 30 мая / ілюстрацыйнае фота "Коммерсант"

Пад Масквой мінулай ноччу расійскія сілы СПА знішчылі два беспілотныя лятальныя апараты. Пра гэта паведамляе міністэрства абароны РФ. Па дадзеных расійскага ваеннага ведамства, пацярпелых і разбурэнняў няма. Мэр Масквы Сяргей Сабянін удакладніў, што БПЛА былі збітыя ў раёне Дамадзедава і Мінскай шашы. Расійскія тэлеграм-каналы цытуюць мясцовых жыхароў якія скардзіліся, што ад гучных выбухаў у іх "ледзь вокны не выпалі".

У апошнія месяцы ў Маскве і ваколіцах перыядычна з'яўляюцца беспілотнікі. Частка з іх расійскія СПА знішчаюць, але часам дроны дасягаюць мэты. Двойчы гэтым летам была пашкоджана адна з вежаў дзелавога цэнтра "Масква-Сіці" — пацярпеў будынак, у якім размешчаны тры федэральныя міністэрствы. А ў маі беспілотнікі папалі ў жылыя дамы. Адзін з дронаў заляцеў у кватэру шматпавярхоўкі.

Нагадаем, 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну. Яна практычна штодня працягвае абстрэльваць ракетамі ўкраінскія гарады.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі