Пад Гродна ўначы загарэлася звалка з адкідамі гумы

21/10/2016 - 06:57

Буйны пажар успыхнуў сёння ўначы пад Гродна — загарэлася пляцоўка для захоўвання адкідаў гумы. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 3.52.

Пляцоўка з гуматэхнічнымі адкідамі размешчаная ў вёсцы Пушкары. Яе плошча 3 га, вышыня штабялёў — да 7 м. У выніку пажару агнём пашкоджаныя адкіды гумы на плошчы 1500 кв. метраў. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі