Каля Фаніпаля ў аварыю трапіў аўтобус "Варшава — Мінск", пацярпелі 15 чалавек

04/10/2022 - 08:31
На месцы аварыі / t.me/dzr_by

Каля Фаніпаля ў Дзяржынскім раёне ў аварыю трапіў аўтобус "Варшава — Мінск", паведамляе міліцыя Мінскай вобласці. Раніцай у аўторак на 21-м кіламетры аўтадарогі Р-1 ён сутыкнуўся з пагрузчыкам. Аўтобус адкінула на легкавы аўтамабіль, які знаходзіўся на абочыне, пацярпела жанчына-кіроўца легкавіка. У выніку аўтобус апынуўся ў кювеце і перакуліўся. 

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што пацярпелі 15 чалавек. 7 чалавек шпіталізавалі ў бальніцы сталіцы. 6 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане і ў стане сярэдняй цяжкасці (сярод іх — двое грамадзян Германіі). Іншыя атрымалі меддапамогу на месцы.

У аўтобусе былі 2 кіроўцы і 61 пасажыр.

Выязджалі 7 брыгад хуткай меддапамогі, з іх 2 рэанімацыйныя Мінскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі.

Распачата крымінальная справа, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання", паведамляе СК.

t.me/dzr_by
t.me/dzr_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі