Пад цяжарам снегу ў Магілёўскай вобласці абрынуліся дахі двух дамоў

19/12/2023 - 07:42

Дах абрынуўся пад цяжарам снегу / mogilev.mchs.gov.by

Адразу некалькі прыватных дамах у Магілёўскай вобласці засталіся без дахаў — дах паваліўся на перакрыцці пад цяжарам снегу, расказалі ў абласным упраўленні МНС.

Адзін дом пацярпеў у Дрыбінскім раёне. Ён належыць жыхару Мінска. Гаспадару давядзецца самому разбіраць і аднаўляць дах.

Дом у Дрыбінскім раёне належыць жыхару Мінска / mogilev.mchs.gov.by

Другі дом, які застаўся без даху, знаходзіцца ў Слаўгарадскім раёне. Тут дах таксама абрынуўся на драўлянае перакрыцце. Гаспадар дома — пажылы мужчына, 1930 г. н. Разам з жонкай у гэтым лістападзе яны пераехалі ў Глускі раён да дачкі. Гэта значыць, у доме на момант інцыдэнту ніхто не жыў.

У абодвух выпадках апорныя канструкцыі дамоў не пашкоджаныя. Пацярпелых няма. Меркаваная прычына абвальвання — снегавая нагрузка. Нагадаем, на мінулым тыдні падобнае надзвычайнае здарэнне адбылося ў Клічаўскім раёне. У момант інцыдэнту там былі людзі. Жыхароў на час правядзення аднаўленчых работ адсялілі.

Пацярпелы дом у Слаўгарадскім раёне / mogilev.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі