Пачаў працаваць сайт, прысвечаны парламенцкім выбарам у Беларусі

09/08/2019 - 17:27

Пачаў працаваць рускамоўны сайт, прысвечаны парламенцкім выбарам у Беларусі. Яго запусціў Цэнтрвыбаркам. На інтэрнэт-старонцы змешчаная інфармацыя пра выбарчыя акругі (іх можна адшукаць на інтэрактыўнай карце нашай краіны), каляндарны план, дакументы, якія датычаць выбараў, навіны, відэазварот старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаны на 17 лістапада. Ярмошына заявіла, што "каралям інтэрнэту" іх не выйграць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі