"Пачатак канца правых" — Роза Турарбекава пра вынікі выбараў у Францыі

08/07/2024 - 15:23

Парыж / unsplash.com

Тое, што ў Францыі спынілі правых радыкалаў, у якіх мы зусім не зацікаўленыя, — гэта цудоўная навіна, — каментуе вынікі другога тура парламенцкіх выбараў у Францыі гісторык і палітолаг Роза Турарбекава.Гэта людзі з сумнеўнай крэдытнай гісторыяй і сумнеўнымі сувязямі з Крамлём.

"Нацыянальнае аб'яднанне" Марын Ле Пэн заняло першае месца па выніках першага тура і спадзявалася на высокі вынік 7 ліпеня. Але напярэдадні другога тура кааліцыя Макрона зняла з выбараў 200 кандыдатаў, каб яны не адбіралі галасы ў сваіх менш радыкальных супернікаў. Так атрымалася прадухіліць перамогу ультраправых.

Па словах суразмоўніцы Еўрарадыё, перамога кааліцыі левых партый "Новы народны фронт" яшчэ раз дэманструе нам, што сацыялогія — навука, якой не варта давяраць безаглядна.

Гэтым французы заўсёды адрозніваліся і былі цікавыя, — кажа Турабекава. — І гэта не значыць, што яны непаслядоўныя. Проста яны могуць літаральна змяняць ход гісторыі. Францыя заўсёды давала такі прыклад ідэй, думак, рухаў, якія потым мелі глабальнае значэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі