Пастэль і камбэк гальштукаў: модныя трэнды "Оскара" — фота

13/03/2023 - 13:51
Актрысы Стэфані Сюй і Флорэнс П'ю / The New York Times

Цырымонія ўручэння прэміі "Оскар" прайшла ў Лос-Анджэлесе. Па традыцыі абмяркоўваюць не толькі выбар кінаакадэмікаў (нагадаем, трыумфатарам стала "Усё, усюды і адразу", на другім месцы па ўзнагародах – "На Заходнім фронце без перамен"), але і строі, у якіх выходзілі госці на дарожку колеру шампанскага. Так-так, упершыню за 62 гады арганізатары змянілі колер дывана!

Што модна ў гэтым сезоне? Калі меркаваць па зорках Галівуду, то ў моду вяртаюцца гальштукі-матылькі, у дам папулярныя адначасова пастэльныя адценні і яркія дыска-ўбранні. Глядзіце ў падборцы фота.

Кейт Бланшэт ззяла ў літаральным сэнсе / Getty
Мішэль Еа абрала беласнежную сукенку Dior / Getty
Сукенку Кары Дэлевінь ужо называюць адным з найлепшых убранняў гэтай цырымоніі / AFP
Колін Фарэл з сынам даказалі: гальштук-матылёк зноў у модзе / Getty
Джэсіка Чэстэйн вырашыла дадаць ззяння / Getty
Строй Пола Мескала пахвалілі многія фэшн-гуру / AP
Рыяна зноў прыцягнула ўсеагульную ўвагу выбарам убору / Billboard

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі