Знаёмцеся, гэта Алена Давідовіч. Дзяўчына — інжынер, працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.
Здаецца, Алена можа падысці да кожнай карціне ў музеі — і стаць яе часткай. Гэта самая сапраўдная магія! Ці чароўная сіла мастацтва.
"Гуляючы па музеі, я зусім (не)выпадкова знайшла вельмі дзіўнае падабенства. Чым даўжэй я разглядала карціны, тым было цікавей — я бачыла там сябе".
Вечнае ззянне чыстай прыгажосці падарожнічае паміж эпохамі.
Алена Давідовіч і іншыя работнікі мастацкага музея год таму прымалі ўдзел у фотапраекце “Я працую ў музеі…” — распавядалі пра свае ўлюбёныя карціны.
Чым патлумачыць, што загадкавы вобраз падарожнічае з карціны на карціну? Дзяліцеся версіямі ў сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Фатограф, ідэя "музейнага" проекта — Таццяна Менская, памочнік-фатограф Дыяна Панкова. Фота і тэкст размешчаныя на Еўрарадыё са згоды аўтара.