"Нёман" выйграў першы матч фінальнага турніру Кантынентальнага кубка IIHF

10/01/2020 - 19:16

Хакейны клуб "Нёман" выйграў першы матч фінальнага турніру Кантынентальнага кубка IIHF. Гродзенскія хакеісты перамаглі польскую "Краковію" з лікам 2:0 (0:0, 2:0, 0:0).

Шайбамі адзначыліся Ёнас Хуры і Арцём Кіслы

Далей гродзенцаў чакаюць гульні з англійскім "Нотынгемам" і дацкім "Сандрыйске".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі