Няправільны дарожны знак, які 4 месяцы блытаў мінчан, замалявалі фарбай (фота)

06/04/2016 - 13:28

Некарэктны дарожны знак, які чатыры месяцы блытаў аўтамабілістаў на скрыжаванні вуліц Куляшова і Шышкіна ў Мінску, нарэшце паправілі, проста замаляваўшы фарбай.

Яшчэ ў снежні мінчук Павел звярнуўся ў ДАІ і Мінгарвыканкам, каб таблічку, якая рэгулюе правілы праезду скрыжавання, змянілі. Згодна са знакам, усталяваным на выездзе з боку прыватнага сектару на вуліцу Куляшова, адна з палос галоўнай дарогі ўспрымаецца як другарадная і таму можна не саступаць дарогу аўтамабілям, якія выязджаюць адтуль.

6 красавіка, пасля выхаду матэрыялу Еўрарадыё, Паўлу паведамілі, што таблічку замянілі. Высветлілася, што адну паласу на ёй проста замалявалі фарбай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі